Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя: «Няма цела — няма справы»

абноўлена

Канстанцін Казлоў
Канстанцін Казлоў

Міліцыя не зрэагавала на сыгналы Ганны Сярдзечкінай пра пагрозы з боку яе былога мужа. Пра гэта стала вядома на працэсе аб забойстве жанчыны яе былым мужам, які пачаўся сёньня.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:54 0:00
Наўпроставы лінк

У судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся працэс над праграмістам зь Менску Канстанцінам Казловым, якога абвінавачваюць у забойстве былой жонкі, вядомай у Беларусі лучніцы Ганны Сярдзечкінай.

12 жніўня 2013 году Ганна Сярдзечкіна зьнікла з кватэры на вуліцы Народнай, дзе пакінула чатырохгадовага сына. Заяву аб зьнікненьні Сярдзечкінай напісаў яе былы муж Канстанцін Казлоў. Праз 8 дзён Казлова арыштавалі паводле падазрэньня ў забойстве былой жонкі. Падазрэньні ўзьніклі пасьля таго, як на ўскраіне Менску знайшлі часткі цела Ганны Сярдзечкінай.

На судзе Канстанцін Казлоў цалкам прызнаў сваю віну ў забойстве былой жонкі. Паводле яго, ён задушыў маці свайго сына ў выніку сваркі ў кватэры, потым нажом у ваннай разьдзяліў труп на фрагмэнты, якія ў тую ж ноч часткова закапаў у лесапаласе, а часткова затапіў у Цнянскім вадасховішчы. Даючы паказаньні, Канстанцін Казлоў згадаў, што аднойчы ў іх з былой жонкай была яшчэ раней сварка, калі ён ужыў супраць яе сілу.

Сястра забітай Кацярына Сярдзечкіна пра гэты эпізод распавяла больш падрабязна. Паводле Кацярыны Сярдзечкінай, пасьля таго канфлікту Ганна Сярдзечкіна зьвярталася ў міліцыю і паведаміла пра пагрозы з боку мужа яе жыцьцю і жыцьцю сына, але ў міліцыі да словаў маладой маці паставіліся абыякава. «Няма цела, няма і справы», — адказалі тады ў міліцыі Ганьне Сярдзечкінай, паведаміла ў судзе яе сястра Кацярына.

Суд таксама высьвятляе, ці бачыў хлопчык, як тата забіваў ягоную маці. Кацярына Сярдзечкіна ў судзе згадала, што пляменьнік быў напалоханы і што дагэтуль зь ім не размаўляюць пра зьнікненьне маці.
Сябра загінулай: У міліцыі не зьвярнулі ўвагі на яе заяву пра пагрозы жыцьцю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG