Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве невядомы ўзяў школьнікаў і настаўнікаў у закладнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У маскоўскай школе нумар 263 невядомы пачаў страляніну і захапіў дзяцей і настаўнікаў у закладнікі.

Тэлеканал Life News паведаміў, што падчас страляніны быў забіты паліцыянт, але гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.

У прэс-цэнтры МУС РФ пацьвердзілі, што ў маскоўскай школе 263 у раёне Атраднае адбылося інцыдэнт са стральбой, паведамляе «Інтэрфакс». Паводле папярэдніх дадзеных, у школу прыйшоў ўзброены мужчына, які зьяўляецца бацькам аднаго з вучняў. Па сыгнале трывожнай кнопкі на месца прыбыў нарад супрацоўнікаў паліцыі. Прынамсі адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў паранены.

Паводле апошніх паведамленьняў, нападнік узяў у закладнікі каля дваццаці вучняў старэйшых клясаў і некалькі настаўнікаў, але потым адпусьціў усіх дзяцей. Настаўнікі застаюцца ў закладніках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG