Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і ЗША абяцаюць Украіне вялікую фінансавую падтрымку


Эўразьвяз і Злучаныя Штаты Амэрыкі працуюць над буйным плянам фінансавай дапамогі Ўкраіне.

Пра гэта ў інтэрвію выданьню Wall Street Journal заявіла вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Гэтыя дзеяньні, паводле яе слоў, накіраваныя на аказаньне дапамогі Ўкраіне ў пераходны пэрыяд, калі часовы ўрад можа пачаць палітычныя і эканамічныя рэформы перад прызначанымі на 2015 год прэзыдэнцкімі выбарамі.

Аб’ём дапамогі «будзе немаленькім», сказала Эштан, умовы гэтай дапамогі ня будуць патрабаваць заключэньня Кіевам доўгатэрміновага пагадненьня зь Міжнародным валютным фондам.

Эштан дадала, што пакет можа складацца ня толькі з грошай, але можа таксама ўтрымліваць інвэстыцыйныя абавязацельствы і іншыя прапановы.

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах наведала Ўкраіну на мінулым тыдні, каб спрыяць дыялёгу паміж урадам і апазыцыяй. Яна таксама плянуе прыехаць у Кіеў на гэтым тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG