Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: «Банду — гэць!», «Пуцін — гэць!»


У Маскве прайшла пратэстная акцыя ў падтрымку фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчы.

Некалькі тысяч чалавек прайшлі па вуліцах у цэнтры расейскай сталіцы. У акцыі удзельнічалі рухі «Салідарнасьць», «Левы фронт», анархісты, нацыяналісты, казакі. Беспарадкаў і затрыманьняў не было.

Сярод лёзунгаў былі антыалімпійкія і лёзунгі ў падтрымку кіеўскага Эўрамайдану.

Людзі скандавалі: «Свабоду вязьням 6 траўня!», «Ня будзе свабоды — будзе Майдан!», «Расея будзе вольнай!»

Тэма ўкраінскага Майдана прысутнічала на шэсьці, напрыклад, у актыўным скандаваньнем " Банду — гэць!" і «Пуцін — гэць!». ( З украінскай: " Банду — прэч!«, «Пуцін — прэч!»)

Левыя актывісты несьлі і выкрыквалі лёзунгі ў абарону правоў рабочых.

Нацыяналісты выкрыквалі «Рускія, наперад!» і «Свабоду палітвязьням!»



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG