Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катаванаму лідэру «Аўтамайдану» дазволілі выехаць з Украіны


Дзьмітры Булатаў, лідэр Аўтамайдану, які быў выкрадзены і катаваны за ўдзел у «Эўрамайдане», зможа пакінуць Украіну для лекаваньня. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Аўтамайдану. Як вядома, спэцслужбы Ўкраіны далі адпаведны дазвол.

Булатаў прапаў бязь зьвестак 22 студзеня і праз 8 дзён зьявіўся са сьлядамі зьбіцьця і катаваньняў. З тых часоў ён утрымліваўся ў шпіталі ў Кіеве пад аховай міліцыі і антыўрадавых дэманстрантаў.

Прэс-сакратар пракуратуры заявіў, што суд у Кіеве ў нядзелю даў дазвол Булатаву пакінуць краіну. Лідэр апазыцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко сказаў агенцтву Рэйтэр, што Булатаў вылеціць у Латвію.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG