Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Партыі рэгіёнаў я не выходзіў. Гэта правакацыя, — дэпутат Грушэўскі


Дэпутат Віталь Грушэўскі абверг інфармацыю аб выхадзе з парлямэнцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў, інфармуе сайт партыі ў нядзелю.

«Я як народны дэпутат выступіў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, каб прапанаваць канкрэтную праграму дзеяньняў — сем пунктаў для вырашэньня сытуацыі ва Ўкраіне. Пасьля гэтага, калі людзі мне зааплядавалi, вядучы непасрэдна на сцэне атрымаў правакацыйную каманду ад лідэраў апазыцыі абвясьціць у мікрафон, што я выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў. Я адразу адрэагаваў на гэта, зноў узяў слова і сказаў, што гэта няпраўда, бо я разумею, што, здрадзіўшы раз, будзеш здраджваць заўсёды. А гэта — не пра мяне. І з Партыі рэгіёнаў я не выходзіў», — цытуе Грушэўскага прэс-служба Партыі рэгіёнаў.

Паводле слоў парлямэнтара, ён выступіў са сцэны Майдану, таму што ён «з украінскім народам». «Я заклікаў са сцэны народных дэпутатаў, лідэраў палітычных партый спыніць працаваць на тэлекамэры і пачаць працаваць для людзей. Бо галоўная задача сёньняшняга дня — захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны, жыць сваім розумам, мець эканамічны прагматызм без пасярэднікаў і дарадцаў. А калі мой выступ апазыцыйныя палітыкі вырашылі выкарыстоўваць у сваіх правакацыйных мэтах, тады гэта мае іншую назву. І пра гэта трэба гаварыць з трыбуны», — адзначыў Віталь Грушэўскі.

Грушэўскі быў адным са сьпікераў на нядзельным інфармацыйным мітынгу, узначаленым апазыцыяй.



ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


XS
SM
MD
LG