Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя разагнала акцыю ў Менску па раздачы ежы бяздомнікам


Бяздомны ў Магілёве

Бяздомны ў Магілёве

Актывіст ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» быў затрыманы ў Менску падчас раздачы бяздомным гарачай ежы і цёплай вопраткі. Дабрачынную акцыю актывісты кампаніі праводзілі недалёка ад станцыі мэтро «Усход».

Як паведамілі актывісты ініцыятывы на старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі. Аднак празь некаторы час ён быў вызвалены без складаньня пратаколу.

Акцыі па раздачы ежы і адзеньня бяздомным актывісты «Ежа замест бомбаў» праводзяць рэгулярна. «Ежа замест бомбаў» (Food not bombs) — гэта міжнародная самаарганізаваная ініцыятыва, якая складаецца са шматлікіх незалежных груп, не зьвязаных адна з адной, але аб’яднаных агульнымі прынцыпамі ўзаемадапамогі, салідарнасьці і барацьбы за сацыяльную справядлівасьць, — нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG