Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня бойся, ты — украінец» — Клічко пачынае акцыю за вызваленьне закладнікаў


Віталь Клічко
Віталь Клічко
Лідэр Удар Віталь Клічко падчас выступу на сцэне Эўрамайдану заклікаў грамадзянаў прыняць удзел у акцыі пад назвай «Ня бойся, ты — украінец».

«Заклікаю ўсіх, хто выступае за мірнае разьвязваньне крызісу, за вызваленьне закладнікаў, у панядзелак а 12:00 заявіць пра гэта і падтрымаць акцыю», — заявіў Клічко.

Віталь Клічко таксама паведаміў, што на наступным тыдні ў парлямэнце апазыцыя будзе патрабаваць адмены прынятага ў канцы студзеня «закону аб амністыі». «Яго трэба адмяніць і прыняць іншы, які прадугледжвае безумоўнае вызваленьне закладнікаў», — адзначыў Клічко.

29 студзеня Вярхоўная Рада галасамі 232 народных дэпутатаў прыняла «закон аб амністыі» ўдзельнікаў апошніх супрацьстаяньняў ва Ўкраіне. Паводле задумы аўтара законапраекту, дэпутата ад партыі ўлады Юрыя Мірашнічэнкі, удзельнікаў супрацьстаяньняў вызваляць ад крымінальнай адказнасьці толькі праз 15 дзён пасьля таго, як дэманстранты вызваляць усе занятыя імі адміністрацыйныя будынкі.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG