Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслухаць песьню «Майдан» Пятра Клюева можна на youtube-канале Радыё Свабода

Пятро Клюеў выступае ў Беларусі і за мяжой, актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці Беларусі. Паводле яго словаў, напісаў песьню пра Майдан, бо ня можа заставацца ўбаку:

«Гэта песьня прысьвечана загінулым. У 21-м стагодзьдзі такога не павінна было адбыцца ў Эўропе. Людзі паўтараюць памылкі, — распавёў сьпявак у інтэрвію Свабодзе. — Я напісаў, бо баліць за гэтых людзей. Упэўнены, Украіна знойдзе свой шлях. Калі мы, музыкі, будзем маўчаць, то, як сказана ў Пісаньні, камяні крычаць будуць».

Глядзець перадачу Сталкеры Свабоды з удзелам Пятра Клюева

У відэа скарыстаныя фотаздымкі Радыё Свабода


МАЙДАН

Майдан, вы хор людзей сапраўдных
У сэрцах нашых, пакінуўшы расток,
Майдан, вы не пакінулі нас марных
Сышлі...аддаўшы праўды нам глыток...

Куды ж так хутка , яшчэ жыць і жыць
Плёны, радасьці жыцьця прынасіць
Але гнілая праўды гэтага жыцьця
забрала вас у вечнае быцьця

Божа! Ведаеш Ты, бачыш Ты
Жах гэты вынік грэшнасьці душы
Але сапраўдная Свабода!
Свабода ў праўдзе перамога!

Майдан! Вы хор людзей сапраўдных сэрцам
Майдан! вы не пакінулі нас марных...
Аддаўшы нам глыток... Праўды глыток...


Божа! Дай нам сіл! Каб народ трымаў слова праўды!


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG