Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве шэсьце «Свабоду вязьням 6 траўня»


Пратэстная акцыя ў падтрымку фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчы пройдзе ў Маскве. Шэсьце заплянаванае па бульварах ад Пушкінскай да Тургенеўскай плошчы. Галоўны лёзунг акцыі — «Свабоду вязьням 6 траўня».

Чакаюцца лёзунгі ў падтрымку Украіны і супраць Алімпіяды. Заяўлены колькасць удзельнікаў — 15 тысяч чалавек.

Арганізатары плянавалі шэсьце па Цьвярской вуліцы да Манежнай плошчы, але былі вымушаныя пагадзіцца на маршрут, прапанаваны маскоўскімі ўладамі: «Улады Масквы абсалютна не гатовыя ні да якіх кампрамісаў. Таму выбіраючы — альбо 2 — га чысла мы нічога не праводзім, альбо праводзім у нейкім выглядзе шэсце, мы вымушаныя былі пагадзіцца», патлумачыў адзін з заяўнікаў акцыі, актывіст руху «Салідарнасьць» Пётр Царкоў.

Працэс над «вязнямі Балотнай» працягнецца 5 лютага. «Мы выдатна разумеем, што чыноўнікі — хоць сілавыя, хоць судзейскія, зь якімі адвакаты і падсудныя маюць справу, гэта вяршыня айсьберга. Ключавыя рашэньні па гэтым працэсе і па далейшым лёсе Балотных зьняволеных прымаюцца на нейкіх значна больш глыбінных узроўнях. Чаму пракуратура запрасіла такія тэрміны? Ды Бог яе ведае. На самай справе рашэнье будзе прымацца суддзёй. У сувязі з гэтым значэньне шэсьця ўзрастае. Таму што гэта тая адзіна мова, якую яны разумеюць. Шмат ўгневанага народа на вуліцы — гэта стварае на іх ўражанне», кажа сябра камітэту 6 траўня, журналіст Аляксандр Рылкін.

Працэс па «балотныя справе» працягнецца 5 лютага ў Замаскварэцкім судзе Масквы. На лаве падсудных — восем фігурантаў , якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году. Пракуратура патрабуе прысудзіць ім ад пяці да шасці гадоў турмы. Усяго па «балотныя справе» праходзіць каля 30 чалавек, частка зь іх пазьбеглі крымінальнага перасьледу пасьля абвешчанай у канцы 2013 году амністыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG