Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыйны мітынг на Майдане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:44 0:00
Наўпроставы лінк

Інфармацыйны мітынг на Майдане

На Народным вечы агучылі патрабаваньне пра зьмену Канстытуцыі Ўкраіны (УЖЫВУЮ)

Украінская апазыцыя правяла чарговае Народнае веча на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
19:14 2.2.2014

З Партыі рэгіёнаў я не выходзіў. Гэта правакацыя, — дэпутат Грушэўскі

Дэпутат Віталь Грушэўскі абверг інфармацыю аб выхадзе з парлямэнцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў, інфармуе сайт партыі ў нядзелю.

«Я як народны дэпутат выступіў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, каб прапанаваць канкрэтную праграму дзеяньняў — сем пунктаў для вырашэньня сытуацыі ва Ўкраіне. Пасьля гэтага, калі людзі мне зааплядавалi, вядучы непасрэдна на сцэне атрымаў правакацыйную каманду ад лідэраў апазыцыі абвясьціць у мікрафон, што я выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў. Я адразу адрэагаваў на гэта, зноў узяў слова і сказаў, што гэта няпраўда, бо я разумею, што, здрадзіўшы раз, будзеш здраджваць заўсёды. А гэта — не пра мяне. І з Партыі рэгіёнаў я не выходзіў», — цытуе Грушэўскага прэс-служба Партыі рэгіёнаў.
Чытаць далей
19:04 2.2.2014
У інтэрнэце, як і на Майдане, людзі не перастаюць жартаваць
18:38 2.2.2014

Януковіч акрыяў і вяртаецца на працу

У панядзелак, 3 лютага, прэзыдэнт Віктар Януковіч выйдзе на працу пасьля знаходжаньня на шпітальным. Пра гэта інфармуе сайт прэзыдэнта са спасылкай на намесьніка кіраўніка Дзяржаўнага кіраваньня справамі па мэдычных пытаньнях Аляксандра Орду.

«Пасьля праходжаньня неабходнага курсу лекаваньня прэзыдэнт Украіны адчувае сябе добра, стан яго здароўя ацэньваецца як здавальняючы. У панядзелак Віктар Януковіч плянуе выйсьці на працу», — сказаў Аляксандар Орда.

Сайт прэзыдэнта паведаміў аб шпітальным Януковіча 30 студзеня. Шпітальны ліст кіраўніку дзяржавы адкрылі «ў сувязі з вострым рэсьпіраторным захворваньнем, якое суправаджаецца высокай тэмпэратурай».
Чытаць далей
18:01 2.2.2014
На Майдане сабраліся дзясяткі тысячаў чалавек

18:00 2.2.2014
16:46 2.2.2014

«Ня бойся, ты — украінец» — Клічко абвясьціў акцыю за вызваленьне «закладнікаў»


Лідэр Удар Віталь Клічко падчас выступу на сцэне Эўрамайдану заклікаў грамадзянаў прыняць удзел у акцыі пад назвай «Ня бойся, ты — украінец».

«Заклікаю ўсіх, хто выступае за мірнае разьвязваньне крызісу, за вызваленьне закладнікаў, у панядзелак а 12:00 заявіць пра гэта і падтрымаць акцыю», — заявіў Клічко.

Віталь Клічко таксама паведаміў, што на наступным тыдні ў парлямэнце апазыцыя будзе патрабаваць адмены прынятага ў канцы студзеня «закону аб амністыі». «Яго трэба адмяніць і прыняць іншы, які прадугледжвае безумоўнае вызваленьне закладнікаў», — адзначыў Клічко.
16:15 2.2.2014

Дэпутат ад партыі Януковіча выступіў на Майдане

На сцэне мітынгу, які ў нядзелю працягваецца на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, выступіў Віталь Грушэўскі — дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў. Ён выказаў сваю падтрымку Эўрамайдану.

Пасьля выступу вядоўца заявіў, што Грушэўскі выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе. Парлямэнтар, які пасьля гэтага паведамленьня вярнуўся да мікрафону, адзначыў. «Калі Партыя рэгіёнаў лічыць, што я кажу няправільна, няхай яна мяне выключае. Але я з народам Украіны».

На сайце Вярхоўнай Рады Віталь Грушэўскі падпісаны як народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў.
15:54 2.2.2014

Беларускі сьпявак напісаў песьню пра Майдан (відэа)

Паслухаць песьню «Майдан» Пятра Клюева можна на youtube-канале Радыё Свабода
14:28 2.2.2014

Эўразьвяз абмяркуе санкцыі і пагрозу падзелу Ўкраіны


Пытаньне стасаваньня санкцыяў да Ўкраіны будзе абмяркоўвацца 10 лютага на паседжаньні Рады Эўразьвязу па замежных справах. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні партыі «Бацькаўшчына» Рыгор Немыра па выніках сустрэчы зь міністрам замежных спраў ШвэцыіКарлам Більтам, перадае Эспрэсо TV са спасылкай на агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Як паведаміў Немыра, у рамках Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў яго разам з дачкой экс-прэм’ера Юліі Цімашэнкі Яўгеніяй адбыўся шэраг сустрэч. «Калі мы абмяркоўвалі пытаньне санкцыяў, Більт пацьвердзіў, што гэта — адзін з элемэнтаў палітыкі, якая будзе падрабязна абмеркаваная 10 лютага на паседжаньні Рады ЭЗ па пытаньнях замежных спраў пасьля візыту Эштан (візыт вярхоўнага прадстаўніка Кэтрын Эштан ва Ўкраіну заплянаваны на наступным тыдні).

Паводле Немыра, падчас мінулых сустрэч прадстаўнікі эўрапейскага боку выказвалі занепакоенасьць адносна магчымага ўвядзеньня надзвычайнага становішча ва Ўкраіне. Так, зьвяртаюць увагу на заяву арміі аб расьсьледаваньні супраць партыі «Бацькаўшчына» па падазрэньні ў падрыхтоўцы да захопу ўлады.

«Гэта новы элемэнт, які ўспрымаецца як аргумэнтацыя на карысьць увядзеньня надзвычайнага становішча», — растлумачыў ён бачаньне сытуацыі эўрапейскім бокам.

Акрамя таго, як сьцьвярджае ўкраінскі палітык, у размовах з прадстаўнікамі ЭЗ зьвярталася ўвага на тое, што не зроблена спробы расьсьледаваць факты гвалту супраць журналістаў, дэманстрантаў, палітыкаў.

«Таксама прадстаўнікі ЭЗ ўздымалі тэму фэдэралізацыі Украіны і магчымыя наступствы. Гэта расцэньваецца як пагроза вырашэньня крызісу праз падзел Украіны, прыкрываючыся тэмай фэдэралізацыі», — пераказаў Немыра бачаньне эўрапейскім бокам.

Нагадаем, што цяпер у Мюнхене праходзіць 50-ая канфэрэнцыя па бясьпецы, на якой сярод іншых разглядаецца пытаньне палітычнага крызісу ва Ўкраіне
11:17 2.2.2014
Дзьмітрыя Булатава выпраўляюць на межы Украіны

Актывіста Аўтамайдану Дзьмітрыя Булатава ў нядзелю, 2 лютага, могуць вывезьці на лячэньне ў адну з эўрапейскіх краін. Пра такую магчымасьць паведаміў украінскі дэпутат Пётр Парашэнка. Паводле яго, такое рашэньне стала вынікам дамоўленасьяў у рамках Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы.

«Яго могуць арыштаваць, кінуць у камеру , што немагчыма пры ягоным стане здароўя», — цытуе Парашэнку агенцтва Інтэрфакс- Украіна.

Напярэдадні Парашэнка паведаміў, што пра гатовасьць прыняць Булатава на лячэньне заявілі ў Літве, Нямеччыне і ЗША.

09:56 2.2.2014
Расея хоча дапамагчы Януковічу ў перамовах

У выпадку прапановы ад Віктара Януковіча Расея гатовая выступіць пасярэднікам на перамовах улады і апазыцыі ва Ўкраіне і гарантам магчымых дамоўленасьцяў.

Пра гэта заявіла старшыня Савета Федэрацыі Расеі Валянціна Мацвіенка ў тэлеінтэрвію, перадае ІТАР-ТАСС.
09:53 2.2.2014
Выкрадзенай актывістцы Эўрамайдану пагражалі расправай

Натальлю Мацко, якая прымала актыўны ўдзел у кіеўскім і калушскім Эвромайданах, выкралі, калі яна выйшла вынесьці сьмецьце.

Гісторыя адбылася апоўдні 1 лютага, паведамляе Экспрэса TV.



Чытаць далей
XS
SM
MD
LG