Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Народным вечы агучылі патрабаваньне пра зьмену Канстытуцыі Ўкраіны (УЖЫВУЮ)

Украінская апазыцыя правяла чарговае Народнае веча на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
00:00 3.2.2014

Знайшоўся сьведка забойства Міхаіла Жызьнеўскага

«У той момант, калі яны адступілі за аўтобусы, мы пайшлі героямі з крыкамі, з воклічамі, пабеглі за імі... І Міша пайшоў, стаў паміж двума аўтобусамі, закрыў дзірку, каб адтуль не стралялі. І ў трох мэтрах, калі пачалі гранаты шашкі, выстралы, я ўбачыў, што ён упаў. Мы падбеглі, падбегі лекары і забралі яго ў мэдпункт... Цела падала сьпіной назад у бок Ўкраінскага дома... У шчыце была вялікая дзірка. Куля прыляцела з іх боку»,-- распавёў Тарас Кабялка.

Чытаць далей
21:26 2.2.2014

Булатаву дазволілі пакінуць Украіну


Дзьмітры Булатаў, лідэр Аўтамайдану, які быў выкрадзены і катаваны за ўдзел у «Эўрамайдане», зможа пакінуць Украіну для лекаваньня. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Аўтамайдану.
Як вядома, спэцслужбы Ўкраіны далі адпаведны дазвол.

Булатаў прапаў бязь зьвестак 22 студзеня і праз 8 дзён зьявіўся са сьлядамі зьбіцьця і катаваньняў. З тых часоў ён утрымліваўся ў шпіталі ў Кіеве пад аховай міліцыі і антыўрадавых дэманстрантаў.

Прэс-сакратар пракуратуры заявіў, што суд у Кіеве ў нядзелю даў дазвол Булатаву пакінуць краіну. Лідэр апазыцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко сказаў агенцтву Рэйтэр, што Булатаў вылеціць у Латвію.
20:25 2.2.2014

Выступ Арсеня Яцанюка на Майдане

20:23 2.2.2014

Кіяўлянкі хочуць паразмаўляць зь "Беркутам"

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG