Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Народным вечы запатрабуюць вызваленьня палітвязьняў і зьменаў ва ўрадзе


Алег Цягныбок
Алег Цягныбок
Старшыня фракцыі ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў украінцаў прыйсьці ў нядзелю, 2 лютага, а 13:00 на Народнае веча на майдане Незалежнасьці .

Паводле яго словаў, падчас веча будуць апублікаваныя патрабаваньні аб вызваленьні актывістаў Майдану і адносна кадравых зьменаў ва ўрадзе.

Па словах Цягнібока, адстаўкі ўрада Мікалая Азарава недастаткова, таму адкрытым застаецца пытаньне недапушчэньня на пасады ў Кабінэце міністраў несумленных палітыкаў. Акрамя таго, сьцьвярджае палітык, падпісаньне прэзыдэнтам «закону аб амністыі» пакуль ня вырашыла пытаньне аб вызваленьні затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.

Мінулае народнае веча адбылося 19 студзеня, пасьля якога на вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» пачалося супрацьстаяньне актывістаў і сілавікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG