Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум Эўрамайданаў вызначыў, якім мае быць тэхнічны ўрад


Віталь Клічко

Віталь Клічко

На пазачарговым форуме Эўрамайданаў, які адбыўся ў суботу ў Кіеве, дэлегаты з 46 «майданаў » Украіны вызначылі кірункі дзейнасьці пераходнага тэхнічнага ўраду (ураду народнага даверу).

«Тэхнічны ўрад павінен забясьпечыць правапарадак у краіне і падпісаць нарэшце пагадненьне з Эўразьвязам. Сярод крытэраў да чальцоў ураду зьяўляюцца: высокія маральныя і рэпутацыйнага якасьці, праўдзівасьць прадстаўленай інфармацыі пра сябе, згоду на асаблівы рэжым кантролю і праходжаньне паліграфа, адсутнасьць карупцыйных правапарушэньняў, незалежнасьць ад алігархічных груп і злачынных груповак. Неўваходжаньне ў органы выканаўчай улады ў пэрыяд кіраваньня рэжыму Януковіча», — пералічыў дэлегат з Харкава Дзьмітры Піліпчук.

Удзельнікі форуму таксама вырашылі стварыць каардынацыйны цэнтар на Майдане, а пасьля завяршэньня супрацьстаяньня, ствараць грамадзкія суды і распаўсюджваць пэтыцыі, як спосаб ўнясеньня законапраектаў.

На форуме ўдзельнікі прынялі некалькі дакумэнтаў з прапановай аб расфармаваньні спэцпадразьдзяленьня «Беркут», стварэньне базы злачынстваў супраць пратэстоўцаў, а таксама асуджэньне асобных заяваў расейскіх палітыкаў.

Экс-міністар унутраных справаў Юры Луцэнка, які на Форум Эўрамайланаў быў дэлегаваны ад Рады Майдану, падкрэсьліў, што цяпер галоўнай задачай зьяўляецца не прыняцьце рэзалюцый і абмеркаваньня дзеяньняў пасьля завяршэньня супрацьстаяньня, а неадкладнае «перацягваньне» праўладных дэпутатаў на бок апазыцыі. Таксама ён заклікаў актывізаваць дзеяньні Эўрамайданаў на месцах. Менавіта гэта, паводле яго словаў, можа пераламаць сытуацыю ў парлямэнце.

Наступны — другі плянавы форум Эўрамайданаў адбудзецца 9 лютага ў Адэсе.
XS
SM
MD
LG