Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнзура не прапусьціла ліст Статкевіча з адказам на словы Лукашэнкі


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Ліст Статкевіча з адказам на словы Лукашэнкі забрала турэмная цэнзура. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіча з спасылкай на дасьведчаную крыніцу.

«Мікалай наконт гэтага пажартаваў: маўляў, я не атрымала ліст таму, што яго перадалі непасрэдна чалавеку, які прапаноўваў напісаць прашэньне аб памілаваньні».

На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі на пытаньне пра магчымасьць вызваленьня палітвязьняў адказаў, што з боку Мікалая Статкевіча трэба спачатку напісаць прашэньне аб памілаваньні. Таксама Аляксандар Лукашэнка назваў былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча «палітычным трупам» і заявіў, што ня лічыць яго сваім супернікам на выбарах. З ранейшых лістоў Мікалая Статкевіча вядома, што ён катэгарычна адмаўляецца зьвяртацца да Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні. Ці што зьмянілася цяпер?

«Нічога не зьмянілася, проста Мікалай зяўважыў, што праблема ў звароце. Для Лукашэнкі вельмі важна, каб яго назвалі прэзыдэнтам. Жартаваў, што нават калі напіша нейкае патрабаваньне, але пазначыць, што яно адрасавана „прэзыдэнту Лукашэнку“, то гэтае патрабаваньне выканаюць», — перадала жарт мужа Марына Адамовіч.

Ці холадна ў камэры магілёўскай турмы, дзе трымаюць Мікалая Статкевіча?

«Ён кажа, што цёпла, але праверыць я гэта не магу, як вы ведаеце», — адказала Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году. Палітык сваёй віны не прызнаў і тлумачыў у судзе, што закліка́ў на мірны мітынг пратэсту супроць фальшаваньня выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG