Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэка NATO непакояць самалёты ў Беларусі і ракеты ў Калінінградзе


Андэрс Фог Расмусэн (Anders Fogh Rasmussen)
Андэрс Фог Расмусэн (Anders Fogh Rasmussen)

Генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што яго непакояць размовы ў Расеі аб разгортваньні наступальных узбраеньняў, і заклікаў Маскву адмовіцца ад рыторыкі мінулых гадоў.

«Размовы Расеі аб разгортваньні наступальных узбраеньняў непакояць мяне: самалёты ў Беларусі , ракеты ў Калінінградзе, ваенныя сілы ў Арктыцы», — заявіў генэральны сакратар NATO ў суботу на мюнхенскай міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы, паведамляе Інтэрфакс.

«Ніхто з нас ня хоча вяртацца да разьдзяляльных ліній і варожасьці мінулага . Давайце ня будзем выкарыстоўваць мову і сродкі мінулага», — падкрэсьліў Андэрс Фог Расмусэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG