Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2013 годзе на вытворчасці загінулі 168 работнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі летась больш за 7,4 тысячы службовых асоб і 1,5 тысячы наймальнікаў аштрафаваныя за парушэньні патрабаваньняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Зафіксавана 94 тысячы парушэньняў заканадаўства аб ахове працы, прыпынена праца 49 арганізацыяў, 106 вытворчых участкаў і звыш 3,8 тысяч адзінак вытворчага абсталяваньня.

Дзяржаўтаінспэкцыя МУС аштрафавала звыш 6,2 тыс. службовых асоб арганізацый (пераважна сельскагаспадарчых) за допуск да кіраваньня транспартнымі сродкамі з тэхнічнымі няспраўнасьцямі і іншыя парушэньні. Па лініі МНС прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасьці больш за 30,3 тысыч юрыдычных і фізічных асобаў, забароненая эксплюатацыя 5 аб’ектаў , 239 будынкаў, 638 памяшканьняў і вытворчых участкаў, 618 агрэгатаў, 1,5 тысячы печаў.

У 2013 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці загінулі 168 работнікаў — на аднаго чалавека менш, чым у 2012-м.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG