Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпаведую заяву зрабіла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф.

«Мы выказваем глыбокую занепакоенасьць паведамленьнямі пра парушэньне правоў чалавека ва Украіне. Такімі, як зьнікненьне людзей і забойствы. Мы ўзрушаныя нядаўнімі выпадкамі нападу на мірных пратэстоўцаў ва Украіне. Напрыклад, выклікаюць крайнюю трывогу тое, што да арганізатара „Автаўмайдану“ Дзьмітрыя Булатава ўжываліся катаванньні», — заявіла Мары Харф.

Прадстаўніца амэрыканскага дыпляматычнага ведамства заклікала ўкраінскія ўлады расьследаваць гэтыя выпадкі і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Паводле яе слоў, для пасьпяховага палітычнага дыялогу ўрад Украіны павінен распачаць неадкладныя крокі, каб зьмяніць атмасфэру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG