Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны расьследуе крымінальную справу аб захопе ўлады


СБУ пачала расьследаванне ў межах крымінальнай справы пра спробу захопу дзяржаўнай улады ў краіне, заявіў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Максім Лянко ў эфіры тэлеканала «112 Украіна», паведамляе ВВС.

Лянко заявіў, што справа была заведзеная Галоўным следчым упраўленьнем МУС, але расследаваньне будзе праводзіць адпаведным адзьдзелам СБУ.

«Сярод матэрыялаў, якімі валодае сьледства, ёсьць дадзеныя, што пры плянаванні акцый пратэсту прадугледжваўся так званы сілавы варыянт іх развіцьця, то бок такі варыянт, пры якім будзе ўжытая сіла да мітынгоўцаў, што выкліча шырокі рэзананс і падарве аўтарытэт дзеючай улады і прэзыдэнта», — заявіў ён.

Матэрыялы былі знойдзеныя на дысках сэрвераў, канфіскаваных падчас ператрусу кіеўскага офіса апазіцыйнага руху «Бацькаўшчына».

Пра гэта ж казаў і начальнік галоўнага Сьледчага ўпраўленьне МУС Украіны Аляксандр Гнаць: «Масавыя пратэстныя акцыі ў краіне былі загадзя сплянаваныя, пры гэтым прадугледжваўся сілавы варыянт развіцьця падзеяў».

Яшчэ 20 сьнежня лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк заявіў , што ён і яшчэ некалькі лідэраў апазіцыі праходзяць па справе аб спробе захопу дзяржаўнай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG