Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Напярэдадні народнага веча. УЖЫВУЮ

Замірэньне ў Кіеве працягваецца. Апазіцыя заклікае ўкраінцаў прыйсьці на Народнае веча ў нядзелю.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


09:24 1.2.2014
Азараў пасьля адстаўкі паляцеў у Аўстрыю

Былы прэм’ер Украіны Мікалай Азараў адразу пасьля вызваленьня паляцеў у Аўстрыю на прыватным самалёце.
09:25 1.2.2014
Кіеў. Эўрамайдан. 01.02. Галоўнае за ноч

Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.
09:31 1.2.2014
Служба бясьпекі Ўкраіны расьследуе крымінальную справу аб захопе ўлады

СБУ пачала расьследаванне ў межах крымінальнай справы пра спробу захопу дзяржаўнай улады ў краіне, заявіў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Максім Лянко ў эфіры тэлеканала «112 Украіна»,
10:39 1.2.2014
ЗША глыбока занепакоеныя катаваньнямі ва Ўкраіне

Адпаведую заяву зрабіла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф.
11:09 1.2.2014

Два дні з жыцьця Еўрамайдану

Фотарэпартаж Расейская службы Радыё Свабода.

12:16 1.2.2014
Нямеччнына гатова лекаваць Булатава

Прапанова пра лекаваньне Дзьмітрыя Булатава прагучала ў Мюнхене падчас сустрэчы кіраўніка фракцыі «Бацькаўшчына » Арсенія Яцанюка зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Фран-Вальтэрам Штайнмаерам, якая прайшла ў рамках Мюнхенскай канфэрэнцыі бясьпекі.
13:02 1.2.2014

Сцэны з жыцьця Эўрамайдану


13:53 1.2.2014
Херман ван Рампей: Будучыня Украіны ў Эўрапейскім Зьвязе

«Усе нашы думкі з Украінай», — заявіў старшыня Эўрапейскага Зьвязу Херман ван Рампей у суботу на канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі ў Мюнхене.
16:25 1.2.2014
Клічко хоча гарантыяў у перамовах зь Януковічам

«Для спыненьня палітычнага крызісу ва Ўкраіне эфэктыўным будзе пасярэдніцтва ўплывовых міжнародных прадстаўнікоў высокага роўню, якія выступілі бы ў якасьці гарантаў дамоўленасьцяў з украінскай уладай», — заявіў Віталь Клічко на сустрэчы на з Генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Іх сустрэча адбылася на мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справах бясьпекі, паведамляе прэсавая служба «Удару».
17:07 1.2.2014
Amnesty International заклікае высьветліць, хто зьбіў лідэра «аўтамайдану»

«Выкраданьне і катаваньне ўкраінскага апазыцыйнага актывіста Зьмітра Булатава — гэта барбарства, якое павінна быць імгненна расьсьледавана», — заяўляе Amnesty International.
18:56 1.2.2014

Міністар абароны: Армія Ўкраіны не паддасца на правакацыі


Міністар абароны Ўкраіны Павал Лебедзеў заявіў, што армія будзе дзейнічаць у прававым полі. «Згодна з Канстытуцыяй, Узброеныя Сілы Ўкраіны могуць быць задзейнічаныя толькі ў выпадку ўвядзеньня надзвычайнага становішча альбо вайсковага палажэньня», — прыводзіць ягоную заяву Інтэрфакс.

Міністар сказаў, што апошнім часам сталі пашырацца заявы палітыкаў у мэдыях адносна дзеяньняў вайскоўцаў. Ён назваў такія заявы правакацыйнымі, а некаторыя бессэнсоўнымі: «Але мы на правакацыі не паддаемся», — адзначыў міністар Лебедзеў.
01:40 2.2.2014

Форум Эўрамайданаў вызначыў, якім мае быць тэхнічны ўрад

На пазачарговым форуме Эўрамайданаў, які адбыўся ў суботу ў Кіеве, дэлегаты з 46 «майданаў » Украіны вызначылі кірункі дзейнасьці пераходнага тэхнічнага ўраду (ураду народнага даверу).

«Тэхнічны ўрад павінен забясьпечыць правапарадак у краіне і падпісаць нарэшце пагадненьне з Эўразьвязам. Сярод крытэраў да чальцоў ураду зьяўляюцца: высокія маральныя і рэпутацыйнага якасьці, праўдзівасьць прадстаўленай інфармацыі пра сябе, згоду на асаблівы рэжым кантролю і праходжаньне паліграфа, адсутнасьць карупцыйных правапарушэньняў, незалежнасьць ад алігархічных груп і злачынных груповак. Неўваходжаньне ў органы выканаўчай улады ў пэрыяд кіраваньня рэжыму Януковіча», — пералічыў дэлегат з Харкава Дзьмітры Піліпчук.

Чытаць далей
01:47 2.2.2014

На Народным вечы запатрабуюць вызваленьня палітвязьняў і зьменаў ва ўрадзе

Алег Цягнібок
Алег Цягнібок

Старшыня фракцыі ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў украінцаў прыйсьці ў нядзелю, 2 лютага, а 13:00 на Народнае веча на майдане Незалежнасьці .

Паводле яго словаў, падчас веча будуць апублікаваныя патрабаваньні аб вызваленьні актывістаў Майдану і адносна кадравых зьменаў ва ўрадзе.

Па словах Цягнібока, адстаўкі ўрада Мікалая Азарава недастаткова, таму адкрытым застаецца пытаньне недапушчэньня на пасады ў Кабінэце міністраў несумленных палітыкаў. Акрамя таго, сьцьвярджае палітык, падпісаньне прэзыдэнтам «закону аб амністыі» пакуль ня вырашыла пытаньне аб вызваленьні затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.

Чытаць далей

XS
SM
MD
LG