Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 3 лютага: Ізноў «Мова ці кава» і «Мова нанова»


Заняткі модных моўных курсаў

Заняткі модных моўных курсаў

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск – у прэсавым цэнтры газэты «Комсомольская правда в Беларуси» адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Разам – супраць раку». Пачатак 14.30.

«Мова нанова» – модныя моўныя курсы, гэтым разам – усё пра мэдыцыну. Госьці: Андрэй Вітушка, Зьміцер Салошкін і Аляксандар Арцішэўскі. Музычна аздобіць заняткі лідэр полацкага гурта Sumarok Ігар Палынскі! Пачатак а 19.00 у Галерэі Ў (Менск, Незалежнасці, 37а).

Менск – у клястэры ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58-6) – чарговы занятак моўных курсаў «Мова ці кава». Госьці – пісьменьнік Віктар Марціновіч і актор і саліст гурта РСП Дзяніс Тарасенка. Пачатак а 19-ай.

У менскім паб-клюбе «Графіці» (зав. Калініна 16) – Гра[м]нічны канцэрт гітарыста і аўтара песень Яўгена Барышнікава. Граніца зімы. Паўночныя ветры, скаваныя рэкі. Самы час выплаўляць і запальваць грамнічныя свечкі... Пачатак: 19:00. Кошт: 60 000-80 000

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1919 – на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.

1927 – у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1993 – Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту.

У гэты дзень нарадзіліся:

1952 – Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.

У гэты дзень памерлі:

1964 – Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.

1989 – беларускі скульптар Анатоль Анікейчык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Большасьць тых, якія чыталі «Камуністычны маніфэст», мабыць, і не ўяўлялі сабе, што ён быў напісаны двума маладымі аўтарамі, якія не прапрацавалі ні аднаго дня ў сваім жыцьці, але, тым ня менш, сьмела выступалі ад імя «работнікаў».

Томас Соўэл, амэрыканскі эканаміст

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG