Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяздомных могуць выкінуць на мароз: Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18:00


Прыватны прытулак у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе цяпер жывуць дзесяць бяздомных, загадалі зачыніць за два дні з прычыны антысанітарных умоў. Куды падзець у маразы дзесяць чалавек, сярод якіх інваліды і ляжачыя хворыя, улады не сказалі.

Асудзілі лекараў і мэнэджэраў мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», дзе летась зрабілі плястычную апэрацыю Юліі Кубаравай, пасьля якой маладая жанчына памерла.

У Менску зьнялі першыя батальныя эпізоды шырока разрэклямаванага мастацкага фільму «Авэль», які фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. У гэтых эпізодах апанэнты ўлады закідваюць «кактэйлем Молатава» байцоў спэцназу, якія ахоўваюць Дом ураду. У рэальнасьці ніводная масавая акцыя беларускай апазыцыі не суправаджалася такім бамбаваньнем сілавікоў.

У Менску разьвіталіся з Генадзем Грушавым, дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьняў, заснавальнікам і кіраўніком дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля».

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG