Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ня хочам пісаць пра хакей у вакуўме!


Журналісты і выдаўцы сьвету пратэстуюць супраць умоў працы на менскім хакейным чэмпіянаце-2014.

Сусьветная асацыяцыя выдаўцоў газэт і навін (WAN-IFRA), Сусьветны форум рэдактараў, Эўрапейская асацыяцыя выдаўцоў газэт (ENPA) і Кааліцыя інфармацыйных мэдыяў (News Media Coalition) зьвярнуліся зь лістом пратэсту ў Сусьветную фэдэрацыю хакею. Прафэсійныя аб’яднаньні не задаволеныя візавымі ўмовамі Беларусі для журналістаў. Рэпартэрам, акрэдытаваным праз Сусьветную фэдэрацыю хакею, ня будуць патрэбныя візы, калі яны зьбіраюцца пісаць толькі пра хакей. Калі ж яны захочуць напісаць пра што-небудзь яшчэ зь беларускіх уражаньняў, ім патрэбна зьвярнуцца па візы. Пры тым вядома, што Беларусь мае вельмі цьвёрдыя абмежаваньні ў галіне свабоды слова.

«Паколькі Сусьветная фэдэрацыя хакею выбрала адзін з самых рэпрэсіўных рэжымаў Эўропы для разьмяшчэньня свайго чэмпіянату, мы просім, каб яна прыняла і ўсе магчымыя меры для таго, каб Беларусь у поўнай меры паважала свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне свабоды выказваньняў», гаворыцца ў лісьце. Аўтары просяць фэдэрацыю забясьпечыць, каб журналісты маглі свабодна зьбіраць інфармацыю і каб краіна, якая прымае чэмпіянат, не праводзіла супраць іх рэпрэсіі. Спорт не адбываецца ў вакуўме, падсумоўваюць журналісты і выдаўцы».
XS
SM
MD
LG