Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Армэнія сьпяшаецца ў Мытны зьвяз


Сэрж Саргсян
Сэрж Саргсян
Упершыню пасьля распаду СССР прэзыдэнт Армэніі наведаў зь дзяржаўным візытам Чэхію. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Мілашам Зэманам абмяркоўваліся і пытаньні стратэгічных накірункаў Ерэвану.

На прэс канфэрэнцыі ў Празе Серж Саргсян паўтарыў, што для яго краіны далучэньне да Мытнага зьвязу не выключае супрацоўніцтва з Эўразьвязам. На нядаўнім віленскім саміце Армэнія прыняла з Эўразьвязам супольную заяву, у якой прадугледжваецца супрацоўніцтва з Эўразьвязам у якасьці стымулу і сродка для правядзеньня ў Армэніі рэформаў. Краіна, аднак, прапанавала Эўразьвязу падпісаць Дамову пра асацыяцыю без дамовы аб вольным гандлі, таму што апошняя супярэчыла б рэглямэнту Мытнага зьвязу.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў Празе Радыё Свабода запытала прэзыдэнта Саргсяна, чаму Армэнія так сьпяшаецца ўступіць у Мытны зьвяз пры тым, што Расея даволі абыякава назірае за абстрэлам памежных раёнаў Армэніі і, да таго ж, будучы саюзьнікам Армэніі па АДКБ, прадае шмат зброі Азэрбайджану?

Саргсян, у прыватнасьці, сказаў: «Любую справу, за якую бярэсься, трэба зрабіць па магчымасьці хутка і якасна. Калі мы вырашылі далучыцца да Мытнага зьвязу, то гэта трэба зрабіць па магчымасьці хутка. А навошта марудзіць? Калі ў аснове нашага рашэньня ляжаць нашы нацыянальныя інтарэсы, то гэта рашэньне неабходна рэалізаваць як мага хутчэй. Па-другое, хачу нагадаць, што Мытны зьвяз — гэта эканамічная, а не ваенная структура. І зусім ня варта ставіць пад сумнеў армяна-расейскае ваеннае супрацоўніцтва. Так, расейскі бок супрацоўнічае таксама з Азэрбайджанам, але гэта не азначае, што мы маем права забараніць Расеі супрацоўніцтва з Азэрбайджанам.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG