Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзіслаў Кацарэнка асуджаны да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Такое рашэньне абвясьціў суд Цэнтральнага раёну Менску 31 студзеня.

Кацарэнка будзе адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Кацарэнку прызналі вінаватым у тым, што ён садзейнічаў службовым асобам ва ўхіленьні ад аплаты падаткаў з дапамогай падробленых дакумэнтаў, рэквізытаў і рахункаў падкантрольных яму прадпрымальніцкіх структур, якія зарэгістраваныя ў Беларусі і Расеі і маюць рахункі ў балтыйскіх банках.

Кацарэнка — акцыянэр «Тэхнабанку» (меней за 10% акцыяў). Арыштавалі яго вясной 2012 году.

Сьледзтва ацэньвала нанесеныя дзяржаве страты ў 3,7 мільярда рублёў.

Усяго па так званай «справе фінансістаў» праходзіла восем чалавек.
XS
SM
MD
LG