Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія праваабаронцы патрабуюць праверыць, чаму скончыўся «Дождж»


Рада па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Расеі з патрабаваньнем праверыць законнасьць адключэньня кабэльнымі апэратарамі тэлеканала «Дождж».

Адключыўшы трансьляцыю тэлеканалу, апэратары парушылі 29 артыкул расейскай Канстытуцыі, бо ўчынілі акт цэнзуры, гаворыцца ў звароце.

Раней Саюз журналістаў заявіў, што спыненьне вяшчаньня «Дажджу» ў кабэльных сетках недапушчальнае.

Раскамнагляд угледзеў у апытаньні тэлеканала «Дождж», прысьвечаным 70-й гадавіне прарыву блякады Ленінграда, парушэньне закона аб СМІ.

У лісьце ведамства папярэдзіла рэдакцыю канала, што такія парушэньні недапушчальныя надалей. У той жа час у Раскамнаглядзе падкрэсьліваюць, што ліст не зьяўляецца папярэджаньнем і не цягне за сабой ніякіх санкцый супраць «Дажджу».

Генпракуратура Расеі праводзіць праверку тэлеканала «Дождж» ў зьвязку з апытаньнем, якое прайшло ў эфіры: ці можна было выратаваць жыцьці ленінградцаў падчас блякады, калі б горад здалі нямецкім войскам?

31 студзеня прадстаўнікі тэлеканалу паведамілі, што ад іхнага прадукту адмовіўся яшчэ адзін апэратар кабэльнага тэлебачаньня — «Білайн».

«Білайн» пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але адмовіліся камэнтаваць прычыны адключэньня.

Напярэдадні пра прыпыненьне трансьляцыі «Дажджу» паведаміла група кампаній «Акадо».

У той жа час шэраг апэратараў, якія спынялі трансьляцыю тэлеканала (у тым ліку "НТВ- плюс" і " Ростелеком"), пасьля аднавілі яе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG