Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 студзеня абвесьцяць прысуд лекарам «Экамэдсэрвіса»


Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна
Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна

Вырак маюць агучыць а 14-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска.

Прадстаўнік абвінавачаньня Мікалай Жэчка просіць суд пакараць былога анэстэзіёляга «Экамэдсэрвіса» Аляксандра Шурава 5 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні з пазбаўленьнем права лячыць на 5 гадоў.

Былому гендырэктару «Экамэдсэрвіса» Галіне Валжанкінай Жэчка просіць ад суду пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам 2 гады без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

Галоўнага інжынэра мэдычнага цэнтру Вадзіма Ліхуту, паводле пракурора, трэба пакараць пазбаўленьнем волі на 4 гады і пры гэтым пазбавіць яго права займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-разьмеркавальнымі функцыямі.

Прадстаўнік абвінавачаньня прапанаваў суду прыняць рашэньне аб кампэнсацыі маральных стратаў пацярпелым бацькам Юліі Кубаравай па 500 мільёнаў кожнаму, а матэрыяльныя страты кампэнсаваць цалкам у заяўленым памеры — 74 мільёны рублёў.

Пацярпелыя Юры і Ала Кубарава заявілі грамадзянскі пазоў аб кампэнсацыі маральных стратаў агулам на 10 мільярдаў рублёў.

Справа «Экамэдсэрвіса»


26 сакавіка 2013 году 25-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасьць пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў менскім камэрцыйным мэдцэнтры «Экамэдсэрвіс».

Праз чатыры тыдні Кубарава памерла.

Суд пачаў разглядаць справу лекараў «Экамэдсэрвіса» 9 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG