Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеў едзе намесьнік дзяржсакратара ЗША


Вікторыя Нуланд

Вікторыя Нуланд

Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд наведае Кіеў у рамках эўрапейскага турнэ кіраўнікоў амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, якое будзе доўжыцца ад сёньня да 6 лютага.

«У Кіеве намесьніца дзяржсакратара Нуланд сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду, лідэрамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці і бізнэс-лідэрамі, каб заклікаць да пагадненьня адносна новага ўраду і пляна дзеяньняў, які верне Ўкраіну на шлях да ажыцьцяўленьня імкненьняў ўкраінцаў да дэмакратыі, павагі да правоў чалавека, эўрапейскай інтэграцыі і эканамічнага росту»,— гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнта ЗША.

У Кіеў Нуланд прыбудзе пасьля візытаў у Бэрлін і Мюнхен, дзе яна будзе суправаджаць дзяржсакратара Джона Кэры. Таксама перад прылётам ва ўкраінскую сталіцу Вікторыя Нуланд пабывае ў Грэцыі, на Кіпры і ў Чэхіі.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд была ў Кіеве 11 сьнежня, калі ўкраінская ўлада зрабіла другую спробу разагнаць Эўрамайдан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG