Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замірэньне ў Кіеве працягваецца

Сьвет заклікае Януковіча спыніць гвалт і катаваньні. Знайшоўся лідэр Аўтамайдану. Яго катавалі.

08:58 31.1.2014

Лідэра Аўтамайдана Булатава катавалі цэлы тыдзень


Каты адрэзалі частку яму вуха, прабілі рукі і расьпіналі, потым выкінулі на марозе, як гэта зрабілі раней з актывістамі Майдана Ігарам Луцэнкам і Юрыем Вярбіцкім. У адрозьненьне аб Вярбіцкага Булатаў выжыў.

Дзьмітры Булатаў
Дзьмітры Булатаў
09:20 31.1.2014

Каты хацелі даведацца ў Булатава, хто фінансуе Аўтамайдан

Такую думку выказаў паплечнік Дзьмітрыя Булатава Сяргей Паяркаў.

«Яго доўга катавалі, каб даведацца хто гэта фінансуе. У яго шмат гематом на плячах, парэзанае вуха, парэзаная скула, яго расьпіналі і катавалі ўсе гэтыя дні»,— распавёў Паяркаў.
09:21 31.1.2014
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША лічыць, што ўкраінскія ўлады павінны расьсьледаваць факты парушэньняў правоў чалавека, якія маюць месца падчас палітычнага крызысу ў краіне.
09:21 31.1.2014
Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд наведае Кіеў у рамках эўрапейскага турнэ кіраўнікоў амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, якое будзе доўжыцца ад сёньня да 6 лютага.
09:29 31.1.2014

Расея ўплывае на Ўкраіну грашыма


Рэакцыя Расеі на падзеі ва Ўкраіне сканцэнтраваная на магчымасьці выдзяленьня другога траншу абяцанага Януковічу крэдыту памерам у 15 мільярдаў даляраў.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што другі транш ня будзе выдзелены да сфармаваньня ў Кіеве новага ўраду. Яшчэ раней прэзыдэнт Уладзімер Пуцін паведаміў, што Расея выканае свае абавязальніцтвы, незалежна ад таго, ці застанецца пры ўладзе Віктар Януковіч ці ўлада пяройдзе ў рукі апазыцыі.

Першы транш у тры мільярды, Украіна ўжо патраціла.

Кіраўніцтва «Газпрому» на гэтым тыдні абвясьціла, што Ўкраіна не аплаціла доўг за падстаўкі газу ў 2013 годзе, які склаў 2,7 мільярда даляраў.
10:11 31.1.2014

Бізнэсоўцы гатовы плаціць звольненым беркутаўцам


Прадпрымальнікі Львоўскай вобласьці вырашылі фінансава ўтрымліваць на працягу паўгода 45-гадовага экс-беркутовца, які студзеня 24 падаў рапарт на звальненьне з органаў унутраных спраў.

Пра гэта ў інтэрвію Deutsche Welle заявіў сябра Камітэта прадпрымальнікаў Львоўшчыны Яраслаў Рушчышын.

У Львове і Кіеве звольніліся апошнім часам 4 супрацоўніка «Беркута». У Івана-Франкоўску звольніўся ўвесь склад спэцпадразьдзяленьня «Альфа».

Пра гатоўнасьць фінансава падтрымаць экс-беркутовцев таксама на днях заявілі і чарнавіцкія банкіры.
10:38 31.1.2014
31 студзеня дзяржсакратар ЗША Джон Керы сустрэнецца з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі Віталём Клічко і Арсенім Яцанюком. Гэта адбудзецца ў Мюнхене ў кулюарах міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы.
10:43 31.1.2014

У сеціве зьявілася відэа, як «Беркут» страляе па дэманстрантах


10:55 31.1.2014

У заходніх абласьцях Украіны — двоеўладзьдзе


У прыватнасьці ў Ровенскай вобласьці Народныя рады, абвешчаныя на вечах практычна ва ўсіх пасёлках, гарадах і амаль ва ўсіх раёнах, спрабуюць легітымізавацца. Яны робяць гэта праз сэсіі мясцовых саветаў, праводзячы рашэньне аб стварэньні выканкамаў. Такім чынам хочуць замяніць апарат адміністрацый.

У склад выканкамаў могуць увайсьці цяперашнія шараговыя працаўнікі адміністрацый. Такія рашэньні аспрэчвае пракуратура, аднак «парад Народных рад» з прыняцьцем аналягічных рашэньняў на працягваецца.
11:15 31.1.2014
Каардынатар ўраду ФРГ па нямецка-расейскіх адносінах Гернат Эрлер заявіў, што небясьпека абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне «ў цяперашні час пакуль яшчэ не ліквідаваная».

«Тым не менш «ёсьць надзея, што сытуацыя, якая мае высокую ступень напружанасьці, зможа разрадзіцца. Нямеччына не імкнецца гуляць асаблівую ролю ва Украіне», паведамляе ІТАР-ТАСС.
11:16 31.1.2014
11:37 31.1.2014

Сытуацыя на Майдане спакойная


На Майдане незалежнасьці ў Кіеве людзі ходзяць у сваіх справах, у намётах гараць буржуйкі, таму над Майданам шмат дыму. На вялікім экране сцэны Майдана трансьлююцца дакумэнтальныя фільмы.

На вуліцы Грушэўскага на барыкадах стаіць варта, насупраць яе — сілы «Беркута» і Унутраных войск. Сутычак няма.
13:00 31.1.2014
Спаленыя ўчора ў Кіеве аўтамабілі належалі ўдзельнікам Эўрамайдана.
Пра гэта заявіў Штаб нацыянальнага супраціву.

«Гэта зьяўляецца выразна сплянаванай помстай», — цытуе заяву УНІАН.

Як зазначылі ў прэсавай службе партыі «Бацькаўшчына», разам з «забойствамі, выкраданьнямі і катаваньнямі, якія ажыцьцяўляюцца ў дачыненьні да актывістаў, паралельна адбываецца зьнішчэньне маёмасьці пратэстоўцаў. У прыватнасьці, толькі на працягу мінулых сутак у Кіеве было наўмысна спалена больш за 20 аўтамабіляў удзельнікаў Эўрамайдана. Пры гэтым ніводнага падпальшчыка да гэтага часу не было знойдзена».
13:57 31.1.2014

«Калі Януковіч ня здушыць «мяцеж», ён можа страціць уладу, а Ўкраіну чакае рост хаосу»


Пра гэта ў інтэрвію карпаратыўнаму часопісу «Газпром» сказаў дарадца Пуціна па пытаньнях рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі Сяргей Глазьеў, паведамляе УНІАН.

«Ён (Януковіч. — УНІАН) цяпер знаходзіцца ў абстаноўцы паўзучага перавароту, і паколькі ён зьяўляецца гарантам Канстытуцыі, бясьпекі і непадзельнасьці Ўкраіны, то ў прэзыдэнта няма выбару. Або ён абараняе ўкраінскую дзяржаўнасьць і душыць мяцеж, які справакаваны і фінансуецца зьнешнімі сіламі, або ён рызыкуе страціць уладу, і тады Ўкраіну чакае рост хаосу і ўнутраны канфлікт, зь якога не відаць выйсьця», — заявіў Сяргей Глазьеў.
16:00 31.1.2014

71-шы дзень Майдану вачыма Пятра Зуб’юка


17:08 31.1.2014
Вайскоўцы заклікалі Януковіча да тэрміновых захадаў

Узброеныя сілы Ўкраіны заклікалі прэзыдэнта Віктара Януковіча прыняць неадкладныя меры па стабілізацыі сытуацыі ў краіне.
17:21 31.1.2014
Журналісты Espreso.tv правялі расьсьледаваньне пра тое, хто і зь якой зброі забіў удзельнікаў Майдану — беларуса Міхаіла Жызьнеўскага і армяніна Сяргея Нігаяна.
19:38 31.1.2014

Януковіч падпісаў закон аб амністыі дэманстрантаў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту, акрамя тых, хто ўчыніў цяжкія злачынствы.

У якасьці ўмовы вызваленьня затрыманых маніфэстанты павінны пакінуць захопленыя імі дзяржаўныя ўстановы ў Кіеве і рэгіёнах краіны цягам 15 дзён.

У апазыцыі заявілі, што Майдан не будзе выконваць гэтых умоў улады і не разыдзецца, бо патрабаваньні пратэстоўцаў не выкананы.

Таксама Януковіч падпісаў закон аб адмене прынятых 16 студзеня «дыктатарскіх» законаў.
20:03 31.1.2014

Адзін зь лідэраў Аўтамайдану Дзьмітрый Булатаў даў першае інтэрвію зь лякарні.



Дэпутат Мікола Княжыцкі напісаў у Facebook, што Булатава спрабуюць арыштаваць у лякарні. У міліцыі кажуць, што праводзяць сьледчыя дзеяньні з актывістам.

Сёньня ж стала вядома, што Булатаў і іншыя актывісты Аўтамайдану аб’яўленыя ў вышук.
20:24 31.1.2014
Кэры: Януковіч недастаткова стараецца

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць недастатковымі дзеяньні прэзыдэнта Віктара Януковіча для пераадоленьня крызісу ва Ўкраіне.

Пра гэта ён заявіў у Бэрліне, паведамляе агенцтва АР.

«Прэзыдэнт Януковіч пакуль не прапанаваў такіх рэформаў і такой агульнай будучыні, якія далі б апазыцыі магчымасьць адчуць, што яны на законнай падставе могуць сесьці за стол перамоваў», — сказаў Кэры.

Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што калі ўкраінскі ўрад прапануе апазыцыі «сапраўдны ўдзел» , тады яна павінна скарыстацца гэтым шанцам , «бо далейшы гвалт, які выходзіць з-пад кантролю, ні ў чыіх інтарэсах».

Па словах Кэры, ён паспрабуе пераканаць Маскву, што ў яе інтарэсах дасягненьне згоды ва Ўкраіне.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG