Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замірэньне ў Кіеве працягваецца

Сьвет заклікае Януковіча спыніць гвалт і катаваньні. Знайшоўся лідэр Аўтамайдану. Яго катавалі.


20:26 31.1.2014

Клічко заклікае патруляваць вуліцы ў Кіеве


Лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко заклікаў украінцаў далучыцца да абароны мірных людзей і арганізоўваць патруляваньне вуліц.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Надышоў момант, калі мы павінны дзейнічаць усе разам. На вуліцы выйшлі бандыты, і мірных людзей, якія выступаюць супраць карупцыі і бязьмежжа ўлады, — б’юць, выкрадаюць, арыштоўваюць, паляць іх машыны».

Клічко кажа, што яму прыходзілася браць удзел у абароне кіеўскіх вуліц ад «цітушак», якіх часта ахоўвае міліцыя.
20:24 31.1.2014
Кэры: Януковіч недастаткова стараецца

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць недастатковымі дзеяньні прэзыдэнта Віктара Януковіча для пераадоленьня крызісу ва Ўкраіне.

Пра гэта ён заявіў у Бэрліне, паведамляе агенцтва АР.

«Прэзыдэнт Януковіч пакуль не прапанаваў такіх рэформаў і такой агульнай будучыні, якія далі б апазыцыі магчымасьць адчуць, што яны на законнай падставе могуць сесьці за стол перамоваў», — сказаў Кэры.

Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што калі ўкраінскі ўрад прапануе апазыцыі «сапраўдны ўдзел» , тады яна павінна скарыстацца гэтым шанцам , «бо далейшы гвалт, які выходзіць з-пад кантролю, ні ў чыіх інтарэсах».

Па словах Кэры, ён паспрабуе пераканаць Маскву, што ў яе інтарэсах дасягненьне згоды ва Ўкраіне.
20:03 31.1.2014

Адзін зь лідэраў Аўтамайдану Дзьмітрый Булатаў даў першае інтэрвію зь лякарні.



Дэпутат Мікола Княжыцкі напісаў у Facebook, што Булатава спрабуюць арыштаваць у лякарні. У міліцыі кажуць, што праводзяць сьледчыя дзеяньні з актывістам.

Сёньня ж стала вядома, што Булатаў і іншыя актывісты Аўтамайдану аб’яўленыя ў вышук.
19:38 31.1.2014

Януковіч падпісаў закон аб амністыі дэманстрантаў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту, акрамя тых, хто ўчыніў цяжкія злачынствы.

У якасьці ўмовы вызваленьня затрыманых маніфэстанты павінны пакінуць захопленыя імі дзяржаўныя ўстановы ў Кіеве і рэгіёнах краіны цягам 15 дзён.

У апазыцыі заявілі, што Майдан не будзе выконваць гэтых умоў улады і не разыдзецца, бо патрабаваньні пратэстоўцаў не выкананы.

Таксама Януковіч падпісаў закон аб адмене прынятых 16 студзеня «дыктатарскіх» законаў.

Загрузіць яшчэ

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG