Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура ЗША запатрабуе для Царнаева сьмяротнага пакараньня


Джахар Царнаеў

Джахар Царнаеў

Джахар Царнаеў – падазраваны ў тэракце на Бостанскім маратоне.

Супраць яго вылучана ў агульнай колькасьці 30 абвінавачаньняў, зь якіх 17 вядуць да сьмяротнага пакараньня.

Пра гэта ў чацьвер паведаміла агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на рашэньне генпракурора ЗША Эрыка Холдэра.

Царнаеў, які абвясьціў аб сваёй невінаватасьці, быў затрыманы па падазрэньні ў падвойным тэракце ў красавіку мінулага году, калі загінулі тры чалавекі і больш за 250 былі параненыя. Брат Джахара Тамэрлан Царнаеў загінуў у перастрэлцы з паліцыяй.

Два выбухі прагрымелі ў Бостане падчас міжнароднага маратону летась 15 красавіка. У арганізацыі тэракту і забойстве паліцыянта ў кампусе Масачусэтскага інстытуту тэхналёгій абвінавачваюцца браты Тамэрлан і Джахар Царнаевы. Джахар быў затрыманы 20 красавіка. Тамэрлан памёр 19 красавіка ад ран, атрыманых у перастрэлцы з паліцыяй і ў выніку наезду аўтамабіля, за рулём якога быў яго малодшы брат, сьцьвярджае сьледзтва.

Малодшы з братоў распавёў сьледчым, што тэракт ад пачатку плянаваўся на 4 ліпеня, але братам удалося вырабіць выбуховыя прылады раней, чым чакалася. Паводле яго, выбухі былі яго помстай ЗША за іх дзеяньні ў Афганістане і Іраку.

«Калі вы нападаеце на аднаго мусульманіна, вы нападаеце на ўсіх мусульман», – тлумачыў Джахар Царнаеў свой удзел у тэракце.
XS
SM
MD
LG