Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Васьковіча наведалі маці і бабуля


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Спатканьне з палітвязьнем доўжылася каля дзьвюх гадзін у магілёўскай турме № 4.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за напад на будынак Бабруйскага КДБ.

Маці палітвязьня Рушаньня Васьковіч кажа, што спатканьне адбывалася праз шкло, праз слухаўку, а гэта замінае размаўляць адкрыта.

«Але Жэня ўвесь час шчыра, ад душы ўсьміхаўся, як і ў тыя часы, калі быў на свабодзе. Схуднеў троху, але ён жа заўсёды быў танклявы, таму казаць пра вялікую страту вагі не выпадае. Натуральна, бачна, што яму не хапае сонца, вітамінаў, як любому чалавеку за кратамі», — расказала маці Праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Паводле Рушаньні Васьковіч, пакуль у сына застаецца праблема з выпіскай газэт:

«Начальнік турмы параіў яму з асабістага рахунка аплочваць газэты, выпісваць іх наўпрост. То бок, ідуць яму насустрач. А чаму ён так шмат часу праводзіць у ШЫЗА, не магу сказаць, Жэня не распавядае пра гэта. Ён шмат кажа пра сяброў, усіх памятае, усім дзякуе за падтрымку».

Раней паведамлялася, што палітвязень Яўген Васьковіч атрымаў летась 27 сьнежня пакараньне і быў адпраўлены ў карцэр, дзе і сустрэў Новы год.

Паводле зьвестак БХД, Яўген Васьковіч пры росьце 1 мэтар 86 сантымэтраў важыць толькі 65 кіляграмаў. За два апошнія гады Яўгена Васьковіча трымалі ў ізалятары 247 дзён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG