Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Ганнай Соўсь ад 20-й: 71 дзень Майдану, Бясьсьмертны, Варламаў, «Авэль» і «Ганна»...


Сёньня ў праграме: 71 дзень Майдану. Жывое ўключэньне з Кіева.

Аляксандар Лукашэнка мусіць пайсьці на лібэралізацыю, кажа ў інтэрвію Свабодзе Раман Бясьсьмертны, былы амбасадар Украіны ў Беларусі, камэндант Майдана пад час Аранжавай рэвалюцыі.

У Менску пачынаюцца здымкі кінастужкі «Авэль» – са сцэнаў пра Плошчу-2010.

З госьцем Свабоды мадэльерам Сашам Варламавым будзем гутарыць пра створаны ім віртуальны дом моды і пра тое, у чым розьніца, як адзяваюцца беларусы і расейцы?

А зь Янам Макісмюком пра тое, у якім узросьце мастакі і жывапісцы дасягаюць вяршыні свайго творчага жыцьця?

У праекце «Турэмная літаратура на Свабодзе» прагучаць фрагмэнты кнігі палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай».

І на просьбу слухачоў Свабоды ў вечаровым эфіры песьня «Ганна» мсьціслаўскага гурту «Крокі ў бокі» на верш Максіма Танка, музыка Віталя Астанковіча.

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG