Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы расказалі пра крыніцы беларускай пакоры


Джэймс Клэпэр
Джэймс Клэпэр

Гэта няспынныя рэпрэсіі супраць грамадзян з боку ўладаў і расейскія грошы на падтрыманьне адносна стабільнага ўзроўню жыцьця.

Джэймс Клэпэр, дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША, заявіў у справаздачы аб пагрозах сусьветнай бясьпецы, прадстаўленай Сэнату ЗША, што Аляксандар Лукашэнка «здолеў дамагчыся пакоры беларускага грамадзтва ў асноўным дзякуючы ціску свайго рэжыму на грамадзянскую супольнасьць, а таксама шчодрасьці Расеі, якая робіць магчымым падтрыманьне адносна стабільнага ўзроўню жыцьця».

Паводле Клэпэра, Лукашэнку ўдалося дасягнуць гэтага, нягледзячы на «структурна дэфэктную эканоміку», якая ўвесь час знаходзіцца на мяжы эканамічнага крызысу і «пастаянна патрабуе замежнай фінансавай падтрымкі, каб застацца на плыву».

Эканамічная мадэль Лукашэнкі, адзначыў Клэпэр, пасьля здушэньня масавага пратэсту ў сьнежні 2010 году становіцца ўсё больш няўстойлівай. Клэпэр таксама лічыць, што бесьперапынныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці робяць Лукашэнку ўсе больш ізаляваным ад Захаду і пакідаюць яму штораз менш рычагоў уплыву, каб супрацьстаяць эканамічнай залежнасьці ад Масквы.


Пасада дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША была ўведзеная ў 2004 годзе «Законам пра рэфармаваньне выведкі і прадухіленьні тэрарызму». Яму падпарадкоўваецца, у прыватнасьці, дырэктар ЦРУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG