Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чырвоны крыж» ставіць мабільны пункт абагрэву на Менскай кальцавой


Беларускі Чырвоны крыж ад 16.00 30 студзеня ўсталёўвае мабільны пункт абагрэву для аўтамабілістаў на 41-м кілямэтры Менскай кальцавой дарогі.

Як паведаміў «Свабодзе» спэцыяліст па падрыхтоўцы і рэагаваньні на надзвычайныя сытуацыі Андрэй Багданаў, патруляваньне Менскай кальцавой валянтэрамі праводзіцца кругласуткава:

«Ёсьць выпадкі, калі машыны замярзаюць і спыняюцца, але няма выпадкаў, каб пацярпелі самі кіроўцы: стараемся апэратыўна дастаўляць людзей ў цёплыя месцы, адбуксіраваць машыны. Дзейнічаем паводле сытуацыі: кагосьці трэба дваццаць мэтраў працягнуць — ён завёўся і паехаў, а кагосьці трэба дацягнуць да запраўкі, каб паліва заліць, а кагосьці да СТА. А камусьці дастаткова кубачка гарачай гарбаты, бо ўжо чакае свайго тэхніка». Як паведаміў Андрэй Багданаў, дапамога для аўтамабілістаў бясплатная. Дзяжурства на дарогах будзе доўжыцца да моманту зьмякчэньня маразоў.

З 23 студзеня ва ўсіх раённых аддзяленьнях Чырвонага крыжа ў Менску, а таксама Гомелі, Віцебску і іншых гарадах усталяваныя пункты абагрэву і дапамогі для людзей бяз пэўнага месца жыхарства. Акрамя гарбаты і печыва, хутка распушчальных супоў, ім выдаюць цёплыя рэчы, сабраныя папярэдне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG