Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы правяраюць студэнцкія «бомбы»


Знойдзеныя ў менскай кватэры прыстасаваньні, падобныя на самаробныя выбуховыя прылады, перададзеныя на экспэртызу.

«У адной зь менскіх кватэраў, якую здымалі двое студэнтаў з Берасьцейскай вобласьці, знойдзеныя прадметы, падобныя на самаробныя выбуховы прылады», — паведаміў Інтэрфаксу супразмоўца ў праваахоўных органах.

«Гэта прылады, падобныя на міні-гранату. Як пазьней высьветлілася, адзін са студэнтаў займаецца Страйкболам, у якім выкарыстоўваюцца сьвятлошумавыя гранаты. Як патлумачыў студэнт, на кватэры якога былі знойдзеныя гранаты, ён вырашыў зрабіць іх самастойна».

У Сьледчым камітэце Радыё Свабода адмовіліся паведаміць падрабязнасьці справы.

Студэнт цяпер знаходзяцца на волі. Зь іх узялі абяцаньне зьявіцца на першае патрабаваньне.

Падазроныя прадметы знайшоў гаспадар кватэры. Ён наведаў жытло, калі студэнты разьехаліся па хатах.

Першай інфармацыю пра студэнтаў і «бомбы» апублікавала сеткавае выданьне «Ежедневник»:

«Пры аглядзе выбуховых прылад было ўстаноўлена, што яны гатовыя да выкарыстаньня. Згодна з заключэньнем экспэртаў, прылады ўяўлялі сабою паветраныя шары, якія напоўнены пэтардамі заводзкай вытворчасьці, цукрам для ўзмацьненьня сілы выбуху, а таксама паражальнымі элемэнтамі. У чатырох прыладах у якасьці паражаючых элемэнтаў знаходзіўся гарох, а ў трох — мэталічныя балты, якія ўжо казалі пра сур’ёзнасьць намераў вытворцаў».
XS
SM
MD
LG