Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў і лідэраў пратэстаў


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы рыхтуе фінансавыя санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў, і супраць лідэраў пратэстаў у выпадку, калі палітычны крызыс ва Ўкраіне абвострыцца.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters

Агенцтва спасылаецца на ананімных памочнікаў кангрэсмэнаў.

Паводле іх інфармацыі, законапраект яшчэ не дапрацаваны, аднак прадугледжвае, што аб’ектам санкцый апроч чыноўнікаў могуць стаць і лідэры пратэстаў, калі акты гвалт будзе працягвацца і пашырацца.

Раней ЗША ўжо скасавалі візы для некаторых украінскіх чыноўнікаў.

Прэзыдэнт Барак Абама у аўторак зьвярнуўся да народа Ўкраіны, выказаўшыся ў падтрымку права людзей на свабоду волевыўяленьня.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн асабіста размаўляў з Віктарам Януковіч тройчы. Пад час масавых пратэстаў Украіну асабіста наведвалі два амэрыканскія сэнатары — рэспубліканец Джон МакКейн і дэмакрат Крыс Мэрфі, прадстаўніца Дзяржэпартамэнту Вікторыя Нуланд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG