Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Стоп-кіно» ў адказ на здымкі фільма «Авэль» на Плошчы


Карыстальнікі сеціва прапануюць зладзіць флэш-моб на здымках фільма «Авэль».


«1-га лютага Беларусьфільм зьбіраецца нагнаць на Кастрычніцкую плошчу 4000 чалавек масоўкі да 21.00. Прапануем туды прыйсьці і ў 22.00 пачаць усім рабіць зарадку/разьмінку, прычым чым арыгінальней і дурней будуць вашы рухі цела — тым лепш! У 22.15 усе дружна заканчваем і разыходзімся па дамах»,— паведамляе суполка «Стоп-кіно».

У Менску стартавалі здымкі кінапраекту «Авэль».

Фільм распавядае пра падзеі сьнежня 2010, калі ў Менску разагналі акцыю пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле kp.by, здымкі ў цэнтры Менска будуць праходзіць 30, 31 студзеня і 1, 2 лютага.

  • 30 студзень — з 19.00 да 7.00, Дом Урада (плошча Незалежнасьці) — удзельнічаюць 500 чалавек.
  • 31 студзеня — з 22.00 да 5.00, Кастрычніцкая плошча — удзельнічаюць 500 чалавек.
  • 1 лютага — з 21.00 да 1.00, Кастрычніцкая плошча + праспэкт Незалежнасьці — удзельнічаюць 4000 чалавек.
  • 2 лютага — з 21.00 да 1.00, Дом Ураду — удзельнічаюць 4000 чалавек.

Фільм здымае прадусарскі цэнтар «Нонстоп Мэдыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG