Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Апазыцыя аспрэчвае закон «аб закладніках». Майдан не разыходзіцца (УЖЫВУЮ)

Супрацьстаяньне ў Кіеве працягваецца. На плошчах і ў Радзе. Віктар Януковіч сышоў на бальнічны.


Коратка


Напісаць на Твітэры Сачыць можна тут:

Twitter:
@svaboda #євромайдан
20:34 30.1.2014

Статыстыка Майдану: пацярпелі больш за 1200 пратэстоўцаў


Ад 30 лістапада 2013 да 30 студзеня 2014 году ў Кіеве да лекараў зьвярнуўся 1231 удзельнік акцый пратэсту. Зь іх шпіталізаваны 681.

Пра гэта паведамляе дэпартамэнт здароўя Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.

Цяпер на стацыянарным лячэньні ва ўстановах аховы здароўя знаходзіцца 63 ўдзельнікі масавых акцый.

Раней лекары — валянтэры, якія працуюць на Майдане, — паведамлялі пра значна большую колькасьць пацярпелых. Гэта тлумачылі тым, што міліцыя, па некаторых дадзеных, затрымлівае ў лякарнях параненых актывістаў, таму людзі баяцца зьвяртацца па дапамогу ў дзяржаўныя ўстановы, паведамляе «Украінская праўда».
20:23 30.1.2014

Рэгіянал: Беларуса й армяніна забілі не на Майдане

Алег Цароў

Алег Цароў


Член Партыі рэгіёнаў Алег Цароў упэўнены, што двух пратэстоўцаў — беларуса і армяніна — забілі не на вуліцы Грушэўскага, дзе было супрацьстаяньне зь «Беркутам», а ў іншым месцы, а потым прынесьлі ў эпцэнтар супрацьстаяньня. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Дождь»:

«Я перакананы, што іх забілі дзесь на іншай тэрыторыі — і прынесьлі й кінулі там. І ўжо дакладна гэта зрабілі не праваахоўныя ораганы», прыводзіць яго выказваньне «Українська правда».
17:34 30.1.2014
«Беркут» знайшоў лепшае прымяненьне шчытам

17:16 30.1.2014
Аляксандра Дынько
Раман Бясьсмертны: Беларусь накрые штормам вецер свабоды з Украіны

«Калі ў Аляксандра Лукашэнкі яшчэ нешта засталося ў галаве, то ён мусіць пайсьці на лібэралізацыю», — заявіў Радыё Свабода Раман Бясьсьмертны, былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі (2010–2011), камэндант Майдана пад час Аранжавай рэвалюцыі, віцэ-прэм’ер ураду Юліі Цімашэнкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG