Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Эўразамірэньне. 30.01. Галоўнае за ноч


Што адбылося ў Кіеве за ноч на 30 студзеня і што чакаецца сёньня.

Апазыцыя ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны прайграла галасаваньне. Амністыя будзе толькі пасьля вызваленьня будынкаў.

Напружанасьць будзе расьці, прагназуе адзін зь лідэраў апазыцыі Віталь Клічко.

Іншыя апазыцыйны дзеяч, Алег Цягнібок кажа, што выбары застаюцца галоўным патрабаваньнем пратэстоўцаў.

Тым часам на Майдане выставілі гільзы і патроны, падобнымі да тых, зь якіх быў забіты беларус Міхаіл Жызьнеўскі.

А ў сеціве зьявіўся кліп пра Міхаіла Жызьнеўскага.

Але не відэа адзіным: чорна-белае жыцьцё Майдану можна паглядзець тут

У Кіеве працягваецца візыт дэлегацыі дэпутатаў Эўрапарлямэнту. Партыя «Свабода» мае намер апратэставаць прыняты Вярхоўнай Радай закон аб амністыі ў рэдакцыі Партыі рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG