Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кіеў ідуць лютыя маразы


На Ўкраіну насоўваецца арктычная хваля: тэмпэратура ў Кіеве будзе да мінус 25, па Ўкраіне месцамі да мінус 33.

Сёньня раніцай тэмпэратура ў Кіеве складала 22 градусы марозу, днём чакаецца да 16 градусаў марозу, невялікі сьнег і моцны вецер.

На вуліцах Кіева 71 дзень працягваюцца масавыя пратэсты супраць спыненьня эўраінтэграцыі, якія былі азмрочаныя сутычкамі са спэцназам і чалавечымі ахвярамі.

У ноч на пятніцу ў Кіеве мінус 23-25, удзень 14-16 градусаў марозу.

Украгідрамэтэацэнтр папярэджвае, што надвор’е ў бліжэйшыя дні будзе пагаршацца.

Чакаецца моцны вецер, сьнегапады. Тэмпэратура ў некаторыхабласьцях панізіцца да мінус 33 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG