Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя раскрытыкавала закон «аб Амністыі». Напружанасьць будзе расьці — Клічко


Арсень Яцанюк раіцца з паплечнікамі па партыі
Арсень Яцанюк раіцца з паплечнікамі па партыі

Апазыцыянеры кажуць, што будуць раіцца з Майданам адносна далейшых дзеяньняў пасьля прыняцьця гэтага закону.

Народныя дэпутаты ад апазыцыі рэзка раскрытыкавалі прыняты ў чацьвер вечарам большасьцю ў Вярхоўнай Радзе без абмеркаваньня і без разгляду закон «Аб амністыі» ўдзельнікаў апошніх супрацьстаяньняў ва Ўкраіне аўтарства рэгіянала Юрыя Мірашнічэнкі.

У прыватнасьці, лідэр партыі УДАР Віталь Клічко заявіў, што рашэньне «ня зьнізіць градус у грамадзтве», наадварот — напружанасьць будзе расьці. Такое ж меркаваньне выказаў і лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Лідэр партыі «Свабода» Алег Цягныбок заявіў, што закон быў, на яго думку, прыняты з грубымі парушэньнямі заканадаўства, у прыватнасьці, рэглямэнту. Ён, сярод іншага, зьвярнуў увагу, што законапраект Мірашнічэнкі быў пададзены апошнім з чатырох на гэтую тэму, але на галасаваньне яго вынесьлі першым, акрамя таго, дэпутаты ня мелі раздрукаванага тэксту і не маглі пазнаёміцца зь ім, перш чым прагаласаваць.

Апазыцыянеры кажуць, што будуць раіцца з Майданам адносна далейшых дзеяньняў пасьля прыняцьця гэтага закону. Цягныбок выказаў меркаваньне, што дэманстранты адмовяцца вызваляць памяшканьні, якія ўтрымліваюцца імі, а гэта неабходна для «амністыі», вызначанай у законе.
Законапраект быў зарэгістраваны толькі сёньня, яго тэкст нават ня быў апублікаваны на сайце парлямэнту і ня быў раздадзены дэпутатам.

Аўтар законапраекту, народны дэпутат з Партыі рэгіёнаў і прадстаўнік прэзыдэнта ў парлямэнце Юры Мірашнічэнка назваў прыняцьце яго закону станоўчым.

Сёньня вечарам Вярхоўная Рада галасамі 232 народных дэпутатаў, у асноўным з фракцыяў Партыі рэгіёнаў і КПУ, прыняла за аснову і адразу ў цэлым законапраект «аб амністыі» удзельнікаў апошніх супрацьстаяньняў ва Ўкраіне.

Законапраект быў зарэгістраваны толькі сёньня, яго тэкст нават ня быў апублікаваны на сайце парлямэнту і ня быў раздадзены дэпутатам.

Сам Мірашнічэнка паведамляў, што яго законапраект прадугледжвае, што ўдзельнікаў супрацьстаяньняў вызваляць ад крымінальнай адказнасьці толькі празь 15 дзён пасьля таго, як дэманстранты звольняць ўсе занятыя імі адміністрацыйныя будынкі. Як прыводзіць словы дэпутата агенцтва «Інтэрфакс- Украіна», гэта патрабаваньне ня тычыцца Дома прафсаюзаў ці былога Кастрычніцкага палаца ў Кіеве, а таксама не прадугледжвае спыненьня дэманстрацыі на майдане Незалежнасьці або ліквідацыі намётаў на ім. Ён таксама заяўляў, што яго закон тычыцца толькі «мірных» удзельнікаў апошніх падзей.

За законапраект прагаласавалі 189 дэпутатаў — рэгіяналаў (8 не галасавалі), усе 32 камуністы і 11 пазафракцыйных. На гэтым пазачарговую сэсію Вярхоўнай Рады абвясьцілі закрытай.

Апазыцыя заяўляла, што ня будзе галасаваць за законапраект Мірашнічэнкі і патрабуе вызваленьня ад крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў пратэстаў без усялякіх перадумоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG