Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя прайграла галасаваньне. Амністыя будзе толькі пасьля вызваленьня будынкаў


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Вярхоўная Рада прыняла за аснову і ў цэлым законапраект «рэгіянала» Юрыя Мірашнічэнкі па амністыі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. За адпаведнае рашэньне аддалі галасы 232 народных дэпутаты.

Народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, прадстаўнік прэзыдэнта ў Вярхоўнай Радзе Юры Мірашнічэнка заявіў, што фракцыя яго партыі вырашыла падтрымаць менавіта зяго законапраект. Паводле законапраекту, прапануецца вызваленьне занятых дэманстрантамі будынкаў як перадумову спыненьня судовых перасьледаў удзельнікаў пратэстаў.

Фракцыя Партыі рэгіёнаў правяла ўвечары кансультацыю, у якой узяў удзел прэзыдэнт Віктар Януковіч, пасьля гэтага на перамовы да прэзыдэнта пайшлі лідэры апазыцыі, яны правялі нарады са сваімі фракцыямі ў сэсійнай залі, а рэгіяналы выйшлі з залі на новую нараду.



Перад галасаваньнем Народныя дэпутаты ад партыяў «Бацькаўшчына» Андрэй Шаўчэнка і УДАР Ірына Герашчанка, са свайго боку, заявілі, што ўсе тры апазыцыйныя фракцыі ня будуць галасаваць за законапраект Юрыя Мірашнічэнкі. Апазыцыя прапанавала ўласныя законапраекты «аб амністыі», якія не прадугледжваюць ніякіх перадумоў для спыненьня дзеяньняў супраць удзельнікаў пратэстаў.

Сёньня Вярхоўная Рада вырашыла працягнуць працу да разгляду «закону аб амністыі», які не ўдаецца прыняць ад ўчора.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG