Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Грушавы сярод арганізатараў 1-га Чарнобыльскага шляху (фота)


На сцэне зьлева направа: трэці — Станіслаў Шушкевіч, пяты — Алесь Суша, затым Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, член-карэспандэнт АН Яўген Пятраеў, акадэмік Іван Ліштван, кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы
На сцэне зьлева направа: трэці — Станіслаў Шушкевіч, пяты — Алесь Суша, затым Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, член-карэспандэнт АН Яўген Пятраеў, акадэмік Іван Ліштван, кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы

30 верасьня 1989 году быў праведзены «Чарнобыльскі шлях» — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прайшлі ад Акадэміі навук да плошчы Леніна. Пасьля акцыі ў Доме кіно адбылася прэсавая канфэрэнцыя.

Адразу пасьля свайго ўтварэньня БНФ пачаў дамагацца праўды пра Чарнобыль.

30 верасьня 1989 году быў праведзены «Чарнобыльскі шлях» — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прайшлі ад Акадэміі навук да плошчы Леніна.

Разам з жыхарамі сталіцы ў калёне ішлі жыхары забруджаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны і Магілёўшчыны. На прыступках пэдагагічнага інстытуту адбыўся мітынг, на якім выступоўцы запатрабавалі ад кіраўніцтва СССР і БССР абнародаваць інфармацыю пра наступствы аварыі на ЧАЭС, спыніць сельскагаспадарчыя працы на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях і пачаць перасяленьне людзей.

Пасьля акцыі ў Доме кіно адбылася прэсавая канфэрэнцыя. На сцэне зьлева направа: трэці — Станіслаў Шушкевіч, пяты — Алесь Суша, затым Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, член-карэспандэнт АН Яўген Пятраеў, акадэмік Іван Ліштван, кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы.

Дзяржаўная прэса падала скажоную інфармацыю пра акцыю, на яе арганізатараў завялі адміністрацыйныя справы. Аднак заходні друк зьмясьціў падрабязную інфармацыю пра «Чарнобыльскі шлях». Пра Беларусь пачалі пісаць як пра рэспубліку, якая таксама пацярпела ад аварыі на ЧАЭС (раней называлі пераважна толькі Ўкраіну).

Фота з кнігі Сяргея Навумчыка «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG