Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзя Грушавога пахаваюць у пятніцу


Генадзь Грушавы
Генадзь Грушавы

У Менск прыехаў сын Генадзя Грушавога Максім. Жонка нябожчыка Ірына і старэйшая дачка Марына яшчэ ў дарозе.

«Пахаваньне дакладна будзе ў пятніцу. Дзе і калі будзе праходзіць разьвітаньне, я буду ведаць толькі вечарам, бо яшчэ будзем абмяркоўваць гэта з рытуальнымі службамі», — заявіў Радыё Свабода Максім Грушавы.

Ён таксама паведаміў, што сёньня вечарам у Менск прылятаюць жонка і дачка Генадзя Грушавога.

Максім Грушавы ўзгадвае свайго бацьку:

«Ён даў нам веру, што высілкамі і барацьбой можна дамагчыся ўсяго. Галоўнае — верыць у тое, што ты робіш, быць адданым гэтай справе. Ён шмат сябе прысьвяціў „Дзецям Чарнобыля“, але мы заўсёды адчувалі ягонае цяпло, што ён побач, клапоціцца пра нас.

Дзецьмі мы заўсёды адчувалі сябе ўпэўнена і ў поўнай бясьпецы, бо ведалі, што ён ня дасьць нас пакрыўдзіць. За ім было як за сьцяной.

У жыцьці ён быў вельмі вясёлым чалавекам.

Ягоная галоўная рыса — гэта аптымізм, неверагодны аптымізм. Ён заўсёды верыў, што дабро пераможа, што зь любой сытуацыі ёсьць выйсьце. У яго была воля заўсёды змагацца.

Я б хацеў, каб нашы дзеці гэта перанялі».

Генадзь Грушавы пайшоў з жыцьця на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.

Генадзь Грушавы быў кіраўніком фонду «Дзецям Чарнобыля».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG