Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амністыя ва Ўкраіне не закране тых, хто забіваў і катаваў


Алег Цягнібок
Алег Цягнібок

Пра гэта заявіў перад паседжаньнем Вярхоўнай Рады лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок, паведамляе Інтэрфакс.

Лідэр «Свабоды» запэўніў, што ў любым выпадку закон аб амністыі ня будзе распаўсюджвацца на тых, хто мае дачыненьне да забойстваў, катаваньняў, выкраданьня людзей, нанясеньня цялесных пашкоджаньняў, якія прывялі да сьмерці. Ня будзе ён распаўсюджвацца, заявіў Цягнібок, і на тых, хто перашкаджаў журналісцкай дзейнасьці.

Цягнібок паведаміў, што, акрамя закону аб дэкрыміналізацыі, у сераду ў парлямэнце апазыцыя будзе ставіць пытаньне аб канстытуцыйнай рэформе.

Каб прыняць закон, трэба сабраць 226 галасоў.

«Пытаньне зьмены сыстэмы ўлады, новай Канстытуцыі — гэта пытаньне парадку дня, патрабаваньняў Майдана, і мы абавязкова павінны гэтага дасягнуць», — сказаў Цягнібок.

Дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Дзьмітры Шпенаў пацьвердзіў словы Цягнібока. Ён заявіў, што парлямэнт разгледзіць законапраект аб вызваленьні ад адказнасьці ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, за выключэньнем тых, хто зьдзейсьніў асабліва цяжкія злачынствы.

Шпенаў — адзін з аўтараў зарэгістраванага сёньня законапраекту аб амністыі, паведамляе УНІАН:

«Ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці будуць вызваленыя падазраваныя ці абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні злачынстваў падчас мітынгаў, за выключэньнем тых, хто падазраецца ў забойствах, выкраданьні людзей, перашкаджаньні працы журналістаў і іншых цяжкіх злачынствах», — адзначыў народны дэпутат Шпенаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG