Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавы сцэнар яшчэ магчымы — Яцанюк


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк
Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк заявіў, што ўвядзеньне надзвычайнага становішча ва Ўкраіне да гэтага часу стаіць на парадку дня.

Пра гэта ён заявіў у эфіры 5 каналу.

«Сілавы сцэнар ня зьняты з парадку дня. Ён ёсьць. Сёньня прайшла інфармацыя аб тым, што ў вайсковыя часьці быў накіравана адмысловы зварот прэзыдэнта Януковіча аб неабходнасьці аднаўленьня канстытуцыйнага правапарадку або іншымі словамі аб тым, каб войска падтрымала дзейнага прэзыдэнта», — сказаў Яцанюк.

«Я ўпэўнены, што калі прэзыдэнт пойдзе шляхам падпісаньня ўказу аб надзвычайным становішчы, — гэта подпіс пад сотнямі ахвяраў, гэта подпіс пад кровапраліцьцем і гэта подпіс пад зьнішчэньнем краіны», — дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG