Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавекам году ў Магілёве стаў... Пушкін


Ігар Пушкін
Ігар Пушкін

28 студзеня ў Магілёве суполка «Грамадзкі магістрат» назвала пераможцаў дзьвюх сваіх намінацыяў: «Чалавек году» і «Падзея году».

Урачыстасьць прымеркавалі да гадавіны наданьня гораду Магдэбурскага права (28 студзеня 1577 году).

Чалавекам 2013 году, паводле «Грамадзкага магістрату», стаў гісторык Ігар Пушкін за ўнёсак у справу захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва. Яму ўручаны дыплём і прэзэнты. Пераможца намінацыі заявіў Свабодзе, што сам свой голас аддаў іншым намінантам:

дыплём пераможцы ў намінацыі «Чалавек году»
дыплём пераможцы ў намінацыі «Чалавек году»
«Я прапаноўваў дзьве асобы, якія ў Магілёве публічна выступалі супраць разьмяшчэньня ў Беларусі замежных авіябазаў. Для мяне дужа важным быў іхны грамадзянскі ўчынак. Я і сам пацыфіст і лічу, што наша краіны павінна быць нэўтральнай. Мне імпанавала пазыцыя гэтых людзей, якія рабілі пікеты і зьбіралі подпісы супраць баз. Іхны ўчынак паўплываў на грамадзкасьць – я ўпэўнены ў гэтым».

«Падзеяй 2013 году» стаў арт-праект «Палатно гісторыі ў стылі графіці». Яго аўтар жыхар
Ігар Мікіцін
Ігар Мікіцін
Магілёва Ігар Нікіцін. Графіці зроблена на адной з гарадзкіх агароджаў у цэнтры гораду. Актывіст няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» і малады гісторык, зазначае, што сваім праектам ягоная каманда хацела нестандартна прэзэнтаваць гісторыю гораду і адкрыць яго новым культурным ідэям.

Летась «Падзеяй году» быў названы выкуп музэем гісторыі Магілёва старадруку «Статут Вялікага Княства Літоўскага», а «Чалавекам году» стаў праваабаронца Барыс Бухель.

Суполка «Грамадзкі Магістрат» паўстала з ініцыятывы жыхароў Магілёва дзеля падвышэньня ролі грамадзян і супольнасьцяў у працэсе прыняцьця рашэньняў уладамі. Пераможцаў намінацыяў «Чалавек году» і «Падзея году» суполкаўцы вызначаюць на працягу апошніх чатырох гадоў.
фрагмэнт арт-праекту «Палатно гісторыі ў стылі графіці»
фрагмэнт арт-праекту «Палатно гісторыі ў стылі графіці»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG