Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 лютага ў Беларусі будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пэнсіянэраў і пераразьлік працоўных пэнсій.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка краіны аб падвышэньні пэнсій.

Чакаецца, што ў выніку працоўныя пэнсіі грамадзян павялічацца у сярэднім на 5,2%, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Працоўныя пэнсіі грамадзян павялічвалі ў сярэднім на 5,1% летась у кастрычніку. Сярэдні памер пэнсіі складае 2 мільёны 200 тысяч рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG