Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму герояў хаваюць ноччу. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00


Марозная ноч, вогнішча і могілкі, асьветленыя фарамі машын. Вось-вось на радзіму прывязуць цела загінулага на Майдане Міхала Жызьнеўскага.

Памёр чарнобыльскі рыцар Генадзь Грушавы. Слова пра яго гавораць Аляксандар Лукашук, Юры Бандажэўскі, Генадзь Кесьнер, Яўген Агурцоў, Віктар Алампіеў.

Чаму ўкраінскі прэм’ер Азараў быў непапулярны і чаму ім ахвяравалі? Уключэньне з Кіева.

У Віцебску загадалі вучыць гімн гораду ў школах, але школьнікам ён не падабаецца.

Пісьменьнік Алесь Наварыч згадае, як яго зацягнулі ў «чаргінцоўскі саюз» і як ён адтуль выйшаў.

Герой рэпартажу Свабоды можа замёрзнуць у любы момант. Вяртаемся да гісторыі магілёўскага бамжа Юрыя.

Данчык раскажа пра легендарнага амэрыканскага сьпевака і кампазытара, папулярызатара амэрыканскага «фольку» Піта Сыгера і пра тое, як яго нахтніў славянскі фальклёр.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG